БЕЛ Ł РУС

Супраць лідара расійскіх баптыстаў завялі крымінальную справу

8.08.2023 / 13:47

Nashaniva.com

СК Расіі завёў крымінальную справу аб фэйках пра войска супраць Юрыя Сіпко — былога кіраўніка расійскага Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

Паводле версіі следчых, у сакавіку мінулага года Сіпко выклаў ролік з «загадзя лжывай інфармацыяй аб дзеяннях Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі супраць мірнага насельніцтва Украіны».

У Сіпко і яго паплечнікаў правялі ператрусы ў Маскоўскім рэгіёне і Калузе.

Сіпко доўгі час узначальваў расійскі Саюз евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула