БЕЛ Ł РУС

Беларускія сілавікі дапамаглі нелегалам трапіць у Латвію — ДПСЛ

7.08.2023 / 11:55

Nashaniva.com

Паводле паведамлення прэс-цэнтра Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі (ДПСЛ), у мінулую нядзелю чацвёра нелегалаў незаконна перасеклі латвійска-беларускую мяжу пры падтрымцы прадстаўнікоў беларускіх улад, піша Delfi.lv.

Фота: Памежная служба Латвіі

Як адзначаюць у ДПСЛ, 6 жніўня, ажыццяўляючы назіранне за мяжой з дапамогай тэхнічных сродкаў, памежнікі заўважылі некалькіх асоб, якія незаконна перасеклі загароду і прабраліся ў Латвію.

У дзяржслужбе памежнай аховы сцвярджаюць, што нелегалам дапамаглі пралезці праз плот прадстаўнікі беларускіх улад, якія спачатку прарабілі адтуліну ў агароджы, а затым яе закрылі, каб мужчыны не змаглі вярнуцца назад у Беларусь.

На латвійскім баку ўсе парушальнікі мяжы былі затрыманыя, а затым вернутыя ў Беларусь.

Два гады таму, 10 жніўня 2021 года, урад Латвіі прыняў рашэнне абвясціць рэжым надзвычайнай сітуацыі ў Лудзенскім і Краслаўскім краях, а таксама ў Даўгаўпілсе. Рэжым прадаўжалі некалькі разоў, апошні раз яго працягнулі да 10 жніўня гэтага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула