На расійскім Алтаі ўпаў верталёт з 13-цю чалавекамі на борце
Усё адбылося каля вёскі Цюнгур. Па словах відавочцаў, пры заходзе на пасадку паветранае судна зачапілася за правады і ўпала. Паводле папярэдніх даных, на борце знаходзіліся турысты, паведамляе Mash.
Скрыншот відэа Mash
Пакуль паведамляецца, што на борце верталёта было 13 чалавек. Палёт ажыццяўляла авіякампанія «Алтайавія», ляцелі турысты. Ёсць загінулыя (папярэдне — шэсць чалавек), дакладная колькасць пацярпелых удакладняецца, на месца едуць экстранныя службы.