БЕЛ Ł РУС

Беларусам рассылаюць паведамленні аб падатку на кватэру

25.07.2023 / 12:56

Nashaniva.com

Закрыць плацеж за 2022 год трэба да 15 лістапада. Гэты час абышоўся без павышэння падатковага збору, а вось за 2023-і сума ўжо будзе іншая.

Фота: Onliner.by

Уладальнікам кватэр сталі прыходзіць паведамленні аб падатку на нерухомасць. Міністэрства падаткаў і збораў дасылае папяровыя лісты, але чытачы Tochka.by падказалі, што суму можна даведацца і анлайн у сістэме разліку АРІП.

У МПЗ патлумачылі, што падатак залежыць ад разліковага кошту квадратнага метра і плошчы кватэры.

Як разлічваюць падатак на кватэру

Стаўка падатку — 0,1%, таму формула падліку выглядае так: падатак на нерухомасць за кватэру = плошча кватэры * разліковы кошт 1 м2 * 0,1%.

На 2022 год разліковы кошт 1 м2 складае 810 рублёў. Для прыкладу возьмем аднапакаёўку плошчай 42 м2. За такую кватэру падатак за год выходзіць Br34,02.

Ён плаціцца ў два этапы: авансавы плацеж быў да 15 лістапада 2022-га, даплата — да 15 лістапада 2023-га.

Каб дабрацца да плацяжу ў АРІП, трэба выбраць пункты «падаткі, ваш горад ці раён, інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па месцы рэгістрацыі фізасобы, на якую зарэгістраваная кватэра, падатак на нерухомасць, уліковы нумар падаткаплацельшчыка». Апошні можна ўдакладніць на сайце падатковага ведамства.

Калі павысяць падатак

Разліковы кошт квадратнага метра змяніўся з 2023 года. Ён павысіўся на 10-11%, для Мінска — ад Br810 да Br900, паведамілі ў ведамстве.

Адпаведна, і падатак на кватэру за 2023 год павысіцца. За тую ж аднапакаёўку ён будзе 37 рублёў 80 капеек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула