БЕЛ Ł РУС

У выніку расійскага абстрэлу Нью-Ёрка на Данеччыне загінулі чатыры чалавекі

22.07.2023 / 10:07

Nashaniva.com

Супраць пасялкоўцаў расіяне ўжылі авіябомбы ФАБ-250.

Фота: «Новинарні»

У выніку расійскага абстрэлу Нью-Ёрка ў Данецкай вобласці ўвечары 21 ліпеня загінула сама меней чатыры чалавекі. Па папярэдняй інфармацыі, супраць пасялкоўцаў акупанты ўжылі авіябомбы ФАБ-250, піша «Украінская праўда».

Целы загінулых дасталі з-пад завалаў разбуранага дома.

Акрамя таго, атрымала раненні яшчэ трое цывільных, у прыватнасці жанчына, муж якой загінуў. Яны ў бальніцы.

Выбуховымі хвалямі пашкоджаныя аб'екты жылой забудовы і гаспадарчыя пабудовы.

Паселішча Нью-Ёрк заснавана менанітамі, запрошанымі ў Расію Кацярынай II. У савецкі час (да 1931 года) яны былі дэпартаваныя ў Амурскую вобласць, дзе арганізавалі аднайменнае паселішча.

Пасёлак называўся Нью-Ёрк да кастрычніка 1951 года; пад гэтай назвай ён згадваецца ў драме Віктара Някрасава «У родным горадзе». Пазней быў перайменаваны ў пасёлак гарадскога тыпу Наўгародскае. 1 ліпеня 2021 года Вярхоўная Рада вярнула гістарычную назву.

Падчас поўнамаштабнага ўварвання Расіі Нью-Ёрк неаднаразова падвяргаўся абстрэлам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула