БЕЛ Ł РУС

У 00:00 ночы ў Даліне смерці было зафіксавана 48,9°C. Гэта абсалютны рэкорд

20.07.2023 / 9:57

Nashaniva.com

17 ліпеня на Зямлі, магчыма, была самая гарачая поўнач сярод усіх зарэгістраваных тэмператур.

Даліна смерці ў Каліфорніі. Фота: Matteo Colombo / Getty Images

48,9°C — патэнцыйны новы рэкорд быў усталяваны ў Даліне Смерці, штат Каліфорнія (ЗША), вядомай рэкорднымі тэмпературамі.

Згодна з запісам метэастанцыі Бэдуотэр (Badwater basin), рэкордная тэмпература была дасягнута паміж 00 і 1 гадзінай ночы.

Хоць паказанні пакуль носяць папярэдні характар, у выпадку пацверджання яны будуць значыць самую высокую тэмпературу, зарэгістраваную ў гэты момант сутак года.

Чытайце таксама:

«Ціхі забойца». Bloomberg паведаміў пра спёку +50°С у Еўропе з-за цеплавога выбуху

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула