БЕЛ Ł РУС

Ад сёння запускаюцца авіярэйсы ў горад, які браў Стэфан Баторый

19.07.2023 / 15:40

Nashaniva.com

Рэгулярныя рэйсы Мінск — Пскоў авіякампаніі Nordwind Airlines адкрываюцца сёння.

Фота: nevaseasons.ru

На ўрачыстае мерапрыемства прыляціць дэлегацыя з Пскоўскай вобласці ў складзе намесніка старшыні Камітэта турызму, а таксама трох найбуйнейшых тураператараў рэгіёна.

Самалёты будуць лётаць кожную сераду і суботу.

Час вылету з Мінска і Пскова 13:05 і 12:50 адпаведна, а ў зваротным кірунку — у 15:20 і 15:05.

Сярэдні час у паветры — 1 гадзіна 20 хвілін.

Вядома, што ў 1581 годзе горад асаджваў са статысячным войскам Стэфан Баторый. І нават ёсць карціна Яна Матэйкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула