20-гадовы Карлас Алькарас выйграў Уімблдон
У фінале ў пяці сэтах ён адолеў магутнага серба Новака Джокавіча — 1:6, 7:6, 6:1, 3:6, 6:4. Гульня доўжылася тры гадзіны і 45 хвілін.
Карлас Алькарас. Фота Clive Brunskill / Getty Images
Карлас быў першай ракеткай свету, першым і застаецца.
Да гэтага ў іспанца быў толькі адзін тытул Вялікага Шлема — Адкрыты чэмпіянат ЗША ў мінулым годзе. Тады як у Джокавіча 23 перамогі на турнірах Вялікага Шлема.