БЕЛ Ł РУС

Мінск страціў лідарства па заробках

11.07.2023 / 13:57

Nashaniva.com

У Мінску сярэдні заробак за май дасягнуў 864 даляраў у эквіваленце, а пасля выплаты падаткаў заробак складае 740—755 даляраў, і гэта не самы высокі заробак у краіне. 

Фота: «Наша Ніва»

Самы высокі цяпер заробак па краіне ў Астраўцы — 955 даляраў «бруднымі» ў эквіваленце, як піша сайт banki24.by.

Прычым сярэдні заробак у Гродзенскай вобласці складае 578 даляраў да вылічэння падатку.

Самы высокі сярэдні заробак «бруднымі» ў Мінскай вобласці — 652 даляры, прычым у Салігорскім раёне — 863 даляры.

У Брэсцкай вобласці — 559 даляраў, у Віцебскай — 547 даляраў, у Гомельскай — 588 даляраў, у Магілёўскай вобласці самы нізкі заробак — 534 даляры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула