БЕЛ Ł РУС

У Мінску перад выбарамі наставяць яшчэ больш камер відэаназірання

8.07.2023 / 17:0

Nashaniva.com

Сетку камер відэаназірання ў Мінску прыкметна пашыраць. Пра гэта гаварылі на працоўнай сустрэчы ў Мінгарвыканкаме з удзелам старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава і начальніка мінскай міліцыі Міхаіла Грыба, як паведаміў тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Фота: t.me/police_minsk

У першую чаргу камерамі відэаназірання хочуць абсталяваць усе ўчасткі для галасавання на выбарах, запланаваных у наступным годзе, прыкрываючыся нібыта неабходнасцю «забяспечыць празрыстасць і бяспеку грамадзян».

Але і пасля таго спыняцца ніхто не збіраецца: ставіцца задача павялічыць колькасць камер у сталіцы, уключаных у так званую Рэспубліканскую сістэму відэаманіторынгу, як мінімум утрая.

Праўда, раней планы былі яшчэ больш амбіцыйныя, бо начальнік мінскай міліцыі Міхаіл Грыб у красавіку казаў пра планы пашырыць сетку камер у сталіцы да 30 тысяч замест цяперашніх шасці, то-бок не ў тры, а ў пяць разоў.

Чытайце таксама:

Маршруткі і таксі паставяць пад поўны кантроль сілавікоў. Пасажыраў будуць запісваць на відэа

«Парушае асабістыя межы». Мужчына разбіў нунчакамі камеры відэаназірання ў Кобрыне

Прызыўнікоў у Маскве будуць шукаць з дапамогай сістэмы распазнавання твараў, у тым ліку беларускай Kipod

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула