БЕЛ Ł РУС

Украінская чыгунка тэстуе жаночыя купэ — вось якая рэакцыя

2.07.2023 / 22:01

Nashaniva.com

Продаж квіткоў у першыя купэ для жанчын Украінская чыгунка пачала 12 чэрвеня.

Фота: «Укрзалізниця»

Чатыры рэйсы з жаночымі купэ ўжо зрабілі поўны круг па маршруце, як паведамляе «Укрзалізниця» (Украінская чыгунка).

«Ініцыятыву прынялі вельмі станоўча ва ўсіх гарадах старту, а гэта Харкаў, Днепр, Крывы Рог, Кіеў, Ужгарад, Ясіня, Трускавец і некалькі дзясяткаў гарадоў на маршруце. «Уварванняў» і правакацый, якія нам дзе-нідзе актыўна абяцалі, не зафіксавана», — паведамілі ва Украінскай чыгунцы.

Некалькі квіткоў у жаночыя купэ было памылкова прададзена мужчынам.

«Мы ўжо знайшлі прычыну і ліквідавалі яе, а хлопцаў і дзяўчат па ўзаемнай згодзе рассадзілі па асобных купэ», — патлумачылі сітуацыю.

Украінская чыгунка адзначае, што цана вагонаў з жаночымі купэ ніяк не вышэйшая, самі гэтыя купэ таксама не адрозніваюцца («каб не ствараць адчуванні штучных прывілеяў»).

Квіткі ў жаночыя купэ прадаюць толькі ў дадатку Украінскай чыгункі.

Петыцыю аб стварэнні такіх купэ Кабінет міністраў Украіны зарэгістраваў у маі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула