БЕЛ Ł РУС

Барыса Грабеншчыкова прызналі ў Расіі «замежным агентам»

30.06.2023 / 22:46

Nashaniva.com

Лідара гурта «Акварыум» Барыса Грабеншчыкова Міністэрства юстыцыі Расіі прызнала «замежным агентам». Маўляў, ён «праводзіў канцэрты ў замежных краінах з мэтай фінансавай дапамогі Украіне; выступаў супраць спецаперацыі ва Украіне; атрымліваў падтрымку ад замежных крыніц; жыве за межамі Расіі».

Барыс Грабеншчыкоў у Варшаве. Фота: Алена Галасій / culture.pl

Раней на Барыса Грабеншчыкова быў складзены адміністрацыйны пратакол за «дыскрэдытацыю расійскай арміі».

Легендарны спявак цяпер большую частку часу жыве ў Вялікабрытаніі, ён пераехаў туды пасля пачатку вайны ва Украіне.

Удзельнічаў у шэрагу дабрачынных канцэртаў, збор ад якіх пайшоў на дапамогу Украіне. Таксама ён як маральна, так і матэрыяльна падтрымліваў беларускіх палітзняволеных.

Гэтым разам у рэестр расійскіх «замежных агентаў» таксама патрапілі вядомы журналіст Андрэй Каравулаў і выданні «Бумага» і Sota.

 Чытайце таксама:

Барыс Грабеншчыкоў падтрымаў палітзняволеную Таццяну Кузіну

Грабеншчыкоў выставіў на аукцыён сваю камізэльку. Сродкі пойдуць музыкам Irdorath

«Добрыя рускія» пасварыліся з-за Ціханоўскай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула