БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскай рады

28.06.2023 / 16:1

Nashaniva.com

Сёння ў Бруселі прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль прыняў Святлану Ціханоўскую разам з яе намеснікамі па Аб'яднаным пераходным кабінеце Паўлам Латушкам і Валерам Кавалеўскім. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны, прыезд Прыгожына і групы «Вагнер» у Беларусь, размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі, наступствы для рэгіянальнай бяспекі.

Святлана Ціханоўская папрасіла Шарля Мішэля падняць пытанне Беларусі падчас пасяджэнняў Еўрапейскай рады, якая пачынае сваю працу заўтра, 29 чэрвеня. Яна звярнула ўвагу, што беларусы супраць знаходжання ў Беларусі расійскіх войскаў, расійскіх наймітаў і ядзернага ўзбраення. 

Валер Кавалеўскі падкрэсліў важнасць актыўных палітычных камунікацый ЕС і яго чальцоў аб сітуацыі ў Беларусі і заклікаў да практычных дзеянняў па падтрымцы намаганняў беларусаў у барацьбе за вызваленне Беларусі ад дыктатуры і расійскай вайсковай прысутнасці.

Павел Латушка звярнуў увагу на неабходнасць санкцый супраць Лукашэнкі і яго атачэння як за злачынствы супраць чалавечнасці, так і за саўдзел у ваеннай агрэсіі.

Чытайце таксама:

Аб’яднаны пераходны кабінет выдаў заяву, якой дэнансаваў інтэграцыйныя дамовы з Расіяй

НАУ перадало ў Гаагу доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі і ягоных прыхільнікаў

«Выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны». Ціханоўская звярнулася да дыпламатаў, чыноўнікаў і сілавікоў у сувязі з падзеямі ў Расіі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула