БЕЛ Ł РУС

Mark Formelle выпусціў адзенне з прынтамі Драздовіча, Хруцкага, Айвазоўскага

28.06.2023 / 8:19

Nashaniva.com

Mark Formelle і Нацыянальны мастацкі музей стварылі лімітаваную калекцыю адзення, натхнёную палотнамі вядомых беларускіх, расійскіх і еўрапейскіх мастакоў.

У калекцыі — футболкі і худзі з унікальнымі прынтамі, а ў дадатак да іх шорты, шоперы і шкарпэткі.

У аснову калекцыі ляглі выявы работ Драздовіча, Хруцкага, Філіповіча, Айвазоўскага, Пукірава, Венцэслауса і Ліцвінавай, якія ўдалося творча пераасэнсаваць камандзе Mark Formelle.

Паведамляецца, што ў выбары работ для калекцыі ўдзельнічалі супрацоўнікі музея. На паўгода яны сталі часткай каманды дызайнераў і ілюстратараў і ўнеслі ўклад у стварэнне мадэляў. Здымкі прайшлі ў выставачных залах Нацыянальнага мастацкага музея.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула