БЕЛ Ł РУС

«Пайсці і не вярнуцца» Васіля Быкава пераклалі на іспанскую мову

23.06.2023 / 16:11

Nashaniva.com

Аповесць Васіля Быкава «Пайсці і не вярнуцца» выдалі ў Іспаніі, як паведаміла МЗС Беларусі. Выданне твора арганізавала іспанскае выдавецтва Txalaparta, а пераклалі яго Анхелес Маэстра і Святлана Яськова.

На сайце іспанскага выдавецтва адзначаецца, што кніга паступіць у продаж 5 кастрычніка 2023 года.

Аповесць Васіля Быкава «Пайсці і не вярнуцца» ўпершыню выйшла ў 1978 годзе. У кнізе расказаная гісторыя маладой партызанкі Зоські Нарэйкі, якую адпраўляюць на заданне. Услед за ёй з партызанскага атрада ідзе Антон Галубін, які вырашыў перабегчы да немцаў і здаць ім партызанку. У выніку паміж дзвюма маладымі людзьмі цягам аповесці разгортваецца драматычны сюжэт.

Чытайце таксама:

Шэсць кніг сучаснай польскай прозы, якія варта прачытаць беларусам

Вершы Якуба Коласа пераклалі на мальтыйскую мову

Гісторык напісаў кнігу пра палітыка, які дапусціў у Беларусі адну з самых вялікіх бед. Яго рашэнні дагэтуль уплываюць на развіццё краіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула