БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на волю палітвязень Ігар Лаптановіч

19.06.2023 / 13:50

Nashaniva.com

Ён цалкам адбыў свой тэрмін.

Па інфармацыі праваабаронцаў, ён выйшаў з калоніі «Віцьба». Яму прысудзілі 2,5 года калоніі па брэсцкай «справе карагодаў», па якой асудзілі больш за 130 чалавек.

Жонка Ігара Юля Лаптановіч тым часам застаецца ў калоніі. Яе судзілі двойчы і агулам прызначылі ёй 4 гады і 9 месяцаў калоніі. Дома яе чакаюць трое дзяцей.

Падтрымайце Юлію: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Юлія Аляксандраўна Лаптановіч

Чытайце таксама:

Палітвязень Віталь Іванюковіч выйшаў на волю

Заўтра могуць вынесці прысуд Насце Лойцы. Суд складаўся ўсяго з двух пасяджэнняў

У Беларусі дзевяць новых палітвязняў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула