БЕЛ Ł РУС

Жонцы палітвязня і маці гадавалай дачкі ў Віцебску выставілі крымінальнае абвінавачанне

14.06.2023 / 22:13

Nashaniva.com

Таццяну Пыцько, жонку віцебскага відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава, вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ва ўдзеле ў ім. Што стала падставай для абвінавачання, пакуль невядома, але тым часам аднагадовая дачка Таццяны і Вячаслава засталася без апекі, пра гэта паведамляе «Віцебская вясна».

У маі мінулага года ў Таццяны Пыцько і Вячаслава Лазарава нарадзілася дачка Ева. Пасля таго як 6 чэрвеня маці затрымалі, яна знаходзіцца ў дзіцячым шпіталі пад наглядам лекараў, бо бацька дзяўчынкі таксама ў СІЗА.

Гадавалае дзіця ўзятае пад апеку дзяржавы, пакуль прыватную апеку не аформяць сваякі.

У 2020 годзе Таццяну Пыцько ўжо судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасля нараджэння малодшай дачкі яна займалася выхаваннем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.

9 лютага, у дзень затрымання яе мужа Вячаслава Лазарава, да Таццяны Пыцько прыйшлі з ператрусамі і забралі тэхніку. На той момант жонка з мужам ужо некалькі месяцаў жылі асобна, і ператрус у Лазарава праводзілі па месцы ягонага жыхарства. У яго таксама забралі тэхніку, а самога яго змясцілі ў СІЗА.

Супраць відэааператара-фрылансера выставілі абвінавачанне паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным медыя, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Чытайце таксама:

Затрымалі рабочых Дзяніса Паўлава і Івана Крывіню

У Магілёве затрымалі папулярнага стрымера ARTIKZA

Уладальніцы аграсядзібы «Стулы» далі 15 сутак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула