БЕЛ Ł РУС

Арыштавалі санітарку глыбоцкай лякарні

12.06.2023 / 11:59

Nashaniva.com

Санітарку глыбоцкай лякарні арыштавалі на 12 сутак за захоўванне ў тэлефоне выявы герба «Пагоня», паведамляюць праваабаронцы. 

Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 29 мая пастанавіў арыштаваць Наталлю Міцько на 5 сутак за распаўсюд у сацыяльных сетках «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і на 7 сутак за пікетаванне ў інтэрнэце. 

Прычынай такога пакарання стала тое, што ў тэлефоне санітаркі знайшлі выяву «… вершніка на кані са шчытом і мячом («Пагоню») на бел-чырвона-белым фоне».

«Экстрэмізм» знайшлі супрацоўнікі Глыбоцкага РАУС, у выніку чаго было складзена два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, піша «Віцебская вясна». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула