БЕЛ Ł РУС

Футбаліст Дзмітрый Лісаковіч страціў прытомнасць падчас гульні

11.06.2023 / 23:5

Nashaniva.com

Футбаліст Дзмітрый Лісаковіч страціў прытомнасць у канцоўцы матча «Тарпеда» — БелАЗ — «Гомель». Цяпер з паўабаронцам усё ў парадку.

Скрын трансляцыі

У кампенсаваны арбітрам час здарыўся эпізод, які перапалохаў усіх, хто назіраў за сустрэчай, пра гэта піша тэлеграм-канал BYsport.

Сярэдні з братоў Лісаковічаў нечакана ўпаў на газон, і яго адразу ж акружылі ўдзельнікі матча і медперсанал.

Са слоў галоўнага трэнера жодзінцаў Дзмітрыя Молаша, Лісаковіч страціў прытомнасць, аднак апавясціў, што «скаргаў няма, і ўсё ў парадку», як паведамляе sport5.by.

У мінулым сезоне ў матчы БАТЭ — «Дынама» (Брэст) страціў прытомнасць галоўны суддзя Дзмітрый Доля, тады яго даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула