На паркоўцы каля «Кароны» ў Мінску ў машыне два тыдні ляжаў труп
На паркоўцы каля гіпермаркета «Карона» на мінскай вуліцы Каржанеўскага двое мужчын пабачылі, што каля адной з машын лётае шмат мух, а пасля адчулі трупны пах.
Калі выклікалі міліцыю, то высветлілася, што труп ляжаў там цэлыя два тыдні — з 23 мая па 7 чэрвеня.