БЕЛ Ł РУС

На Мядзельшчыне школьнік павесіўся дзеля эксперыменту

18.11.2009 / 23:29

27 верасня самагубствам праз павешанне скончыла жыццё настаўніца гэтай жа школы.

Дзесяцігадовы школьнік у адной з вёсак Мядзельскага раёна 9 кастрычніка быў знойдзены павешаным на гарышчы ўласнага дому,
паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Мінскай вобласці. Сям’ю, у якой жыў хлопчык, і самога яго называюць добранадзейнымі.

27 верасня самагубствам праз павешанне скончыла жыццё настаўніца гэтай жа школы. Здарэнне выклікала вялікі рэзананс сярод школьнікаў, і хлопчык шмат цікавіўся ў бацькоў механізмам наступленьня смерці.

Следчыя мяркуюць, што школьнік загінуў праз уласную цікаўнасць, паспрабаваўшы на практыцы вывучыць тэхналогію павешання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула