БЕЛ Ł РУС

У ноч на суботу могуць не працаваць банкаўскія карткі

28.04.2023 / 12:17

Nashaniva.com

Беларускі працэсінгавы цэнтр паведаміў аб правядзенні тэхналагічных работ на апаратна-праграмным комплексе цэнтра ў ноч на 29 красавіка.

«У прамежак часу з 03:20 да 4:00 магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра», — гаворыцца ў паведамленні.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр аказвае паслугі такім банкам, як Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Сбер Банк (Беларусь), БСБ Банк, Парытэтбанк, Белінвестбанк, БНБ-Банк, банк «Рашэнне», Франсабанк, Цэптэрбанк, БТА Банк, РРБ-Банк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула