БЕЛ Ł РУС

У Белавежскай пушчы палічылі баброў

27.04.2023 / 8:39

Nashaniva.com

Падлік вёўся ў сакавіку-красавіку на тэрыторыі паляўнічых участкаў №1 і ўчастак №2 леса-паляўнічай гаспадаркі «Выганаўскае».

У Белавежскай пушчы палічылі баброў. Фота: npbp.by

Улік баброў праводзіўся па паселішчах.

Разліковая колькасць баброў на паселішчы вызначалася па наяўнасці свежых пагрызаў расліннасці, вылазак і сцежак да месцаў нарыхтоўкі корму, слядоў рамонту хатак і плацін.

Такім чынам, на тэрыторыі ўчастка №1 налічана 68 паселішчаў, 283 бабры; на тэрыторыі ўчастка №2 ЛПГ «Выганаўскае» ўлічана 67 паселішчаў, 210 асобін.

Усяго ў Белавежскай пушчы налічылі 493 баброў.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы падлічылі ўсіх зуброў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула