БЕЛ Ł РУС

20-гадовага ахоўніка ў Гродне затрымалі за згвалтаванне дзвюх школьніц

20.04.2023 / 13:55

Nashaniva.com

Аператыўнікі Гродзеншчыны затрымалі 20-гадовага жыхара Гродна, які падазраецца ў згвалтаванні дзвюх непаўналетніх, паведамляе МУС.

Устаноўлена, што малады чалавек пазнаёміўся са школьніцамі ў адной з забаўляльных устаноў, дзе працаваў ахоўнікам. 12 і 13-гадовая дзяўчынкі прыйшлі туды на дзіцячую дыскатэку.

Праз нейкі час хлопец звязаўся з адной са школьніц і прапанаваў сустрэцца ў сябе дома. Там ён напаіў ахвяру алкаголем і згвалціў. Пазней паступіў гэтак жа з яе сяброўкай у здымнай кватэры.

Пра здарэнне дзяўчаты распавялі кіраўніцтву ахоўніка. А дырэктар, у сваю чаргу, паведаміў пра гэта ў міліцыю.

Следчымі распачатыя крымінальныя справы за згвалтаванне заведама малалетніх. Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

У Мінску кіроўца чатыры гады цягаў з машыны малочную прадукцыю

У Рагачове трохгадовая дзяўчынка выпала з 4-га паверха. Яна жывая

Пад Магілёвам для затрымання падазраванага ў забойстве АМАП штурмаваў лецішча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула