Дызайнер падпаліў сцяг Азербайджана на цырымоніі адкрыцця чэмпіянату Еўропы ў Ерэване
Падчас адкрыцця чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы ў сталіцы Арменіі дызайнер Арам Нікалян выхапіў у дзяўчыны — удзельніцы цырымоніі сцяг Азербайджана, падпаліў яго і панёс са сцэны.
Мужчыну затрымала паліцыя.
Затым зборная Азербайджана адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце. Пра гэта паведамляе Azerisport.com са спасылкай на сумесную заяву Міністэрства моладзі і спорту і Нацыянальнага алімпійскага камітэта Азербайджана.
«Здзяйсненне падобнага варварскага дзеяння на цырымоніі, у якой удзельнічаў таксама прэм'ер-міністр Арменіі, і падтрымка армянскай грамадскасцю гэтага дзеяння, а таксама прадстаўленне асобы, якая ўчыніла гэта, як героя, з'яўляецца наглядным паказчыкам этнічнай нянавісці, расізму, ксенафобіі і азербайджанафобіі ў гэтай краіне. Апроч іншага, гэта цалкам супярэчыць высакароднай мэце і прынцыпам спорту, якія прапагандуе сяброўства паміж народамі і паразуменне», — гаворыцца ў заяве.