Байдэн заявіў, што хутка абвесціць пра сваё рашэнне вылучыцца на другі тэрмін
Амерыканскі лідар Джо Байдэн заявіў у пятніцу, што ўжо прыняў рашэнне адносна ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе, і абвесціць пра яго адносна хутка.
«Я ужо зрабіў гэтыя разлікі. Мы абвесцім пра гэта адносна хутка», — адзначыў кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанні журналістаў аб сваіх планах, якія тычацца перавыбрання на пасаду прэзідэнта, перад вылетам з Дубліна, піша ТАСС.
«Я казаў вам, што мой план — балатавацца зноў», — дадаў 80-гадовы Байдэн.
«Паездка сюды [у Ірландыю] толькі ўмацавала мой аптымізм у дачыненні да таго, што можа быць зроблена», — падкрэсліў прэзідэнт, кажучы аб вылучэнні сваёй кандыдатуры.