Колькасць ахвяр у выніку абстрэлу Славянска вырасла да дзевяці
З-пад завалаў разбуранага ў выніку расійскага абстрэлу дома ў горадзе Славянск Данецкай вобласці дасталі цела загінулай жанчыны, пошукі яшчэ 4 чалавек працягваюцца.
Пашкоджаны будынак у Славянску. Фота: Данецкая абласная адміністрацыя
Як паведамляе «Суспільне», па стане на 23:50 у Славянску ратавальнікі дасталі з-пад завалаў цела загінулай жанчыны, працягваюцца пошукі яшчэ 4 чалавек. Агульная колькасць загінулых узрасла да 9.
Раней кіраўнік Данецкай вобласці Павел Кірыленка паведамляў, што 21 чалавек атрымаў раненні і 8 — загінулі.
Нагадаем, што каля 16:00 у пятніцу расіяне нанеслі ўдары па Славянску, выпусціўшы па горадзе прынамсі 7 ракет.
Пашкоджанні атрымалі 5 шматпавярховікаў, 5 прыватных дамоў, школа, база адпачынку, адміністрацыйны будынак, крама, гаспадарчы цэнтр і 12 аўтамабіляў.