БЕЛ Ł РУС

Алу Пугачову просяць праверыць на фінансаванне УСУ

12.04.2023 / 13:45

Nashaniva.com

Генпракуратуру Расіі просяць праверыць Алу Пугачову на фінансаванне Узброеных сіл Украіны, гаворыцца ў звароце кіраўніка Федэральнага праекта па бяспецы і барацьбе з карупцыяй Віталя Барадзіна.

Барадзін у звароце адзначыў, што, пражываючы цяпер у Ізраілі, Пугачова працягвае крытыкаваць вайну ва Украіне.

Таксама, паводле яго слоў, яна падтрымлівае дзеячаў культуры і мастацтва, якія пакінулі Расію і актыўна крытыкуюць вайну і аказваюць фінансавую дапамогу Украіне.

«Раней Федэральным праектам былі ўстаноўлены замежнае фінансаванне дзейнасці Алы Пугачовай і яе сувязі з заходнімі спецслужбамі», — адзначаецца ў звароце.

Таксама на прадмет фінансавання УСУ вырашылі праверыць дачку Пугачовай Крысціну Арбакайце і яе старэйшага сына Мікіту Праснякова. З такой заявай у СК звярнуліся «грамадскія дзеячы». Яшчэ просяць адабраць у спявачкі кватэру ў цэнтры Масквы, якая дасталася ад Алы Пугачовай.

Алу Пугачову правераць наконт дыскрэдытацыі арміі

«Былі халопамі, сталі рабамі». Ала Пугачова адказала на крытыку

На Лію Ахеджакаву напісалі данос у Генпракуратуру

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула