Еўра вырас да гадавога максімуму
На таргах на біржы еўра вырас на паўтары капейкі да 3,24 рубля. Учора еўра вырас адразу на чатыры капейкі.
Даляр сёння вырас нязначна на 0,03 капейкі да 2,9535 рубля.
Расійскі рубель знізіўся на 0,05 капейкі да 3,6111.
Кітайскі юань знізіўся на 0,61 капейкі да 4,3049.
На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835, юань — 3,8617.