БЕЛ Ł РУС

У Мёрскім раёне пяцігадовая дзяўчынка правалілася ў затоплены падвал і загінула

8.04.2023 / 16:39

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася днём 8 красавіка. Як паведамляе Следчы камітэт, дзеці гулялі ў двары прыватнага дома ў Мёрскім раёне. У нейкі момант пяцігадовая дзяўчынка знікла з-пад увагі і, як аказалася, патрапіла ў бяду.

Затоплены падвал, у якім загінула дзяўчынка. Фота: прэс-служба Следчага камітэта

«Мама стала шукаць дзіця і заўважыла, што ліст ДВП, які закрываў уваход у падвал складскога памяшкання, адсунуты.

Падышоўшы бліжэй, жанчына ўбачыла жудасную карціну: цела свайго дзіцяці ў затопленым падвале. Нежывое цела дзяўчынкі з вады дастаў сусед, які прыбег на дапамогу,

паведамляе Следчы камітэт. — Папярэдне ўстаноўлена, што падвал запоўнены вадой больш чым напалову, а яго глыбіня складае каля двух метраў. Са слоў сваякоў, дзяўчынка ведала пра затоплены падвал».

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Яна апытвае сваякоў і суседзяў загінулай. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Чытайце таксама:

Жыхар Кармы ішоў пешшу дадому і загруз у гразі. Яго выцягвалі ратавальнікі

У Мінску п'яны кіроўца заехаў у Свіслач ФОТА

З-за паводкі пад Туравам гінуць турападобныя быкі, завезеныя з-за мяжы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула