БЕЛ Ł РУС

МУС устанавіла тысячы відэакамер, і паставіць яшчэ больш

6.04.2023 / 9:1

Nashaniva.com

Тысячы відэакамер усталявана па ўсёй краіне — у рэжыме рэальнага часу з іх дапамогай міліцыя сочыць за тым, што адбываецца ў грамадскіх месцах. Нарада аб развіцці новай сістэмы відэаманіторынгу прайшла ў Мінгарвыканкаме, паведамілі ў прэс-службе МУС.

МУС сфармавала чатыры пералікі абʼектаў у Беларусі, якія будуць абсталяваны відэаназіраннем і спецыяльнымі дэтэктарамі, расказаў намеснік унутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч. Пералік абʼектаў не быў апублічаны.

Казакевіч распавёў, што ў новым фармаце сістэма пачала працаваць са снежня мінулага года, і за гэты час з яе дапамогай толькі ў Мінску было раскрыта больш за 40 злачынстваў. Паводле яго, камеры дапамаглі ўстанавіць людзей, якія маюць дачыненне да тэракту на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах у канцы лютага 2023 года.

Кіраўнік МУС Іван Кубракоў адзначыў, што сістэма маніторынгу «актуальна для ўсіх рэгіёнаў рэспублікі». Аднак, паводле яго, спачатку неабходна палепшыць тэхнічныя магчымасці камер для дакладнага распазнавання твараў і нумарных знакаў аўто.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула