БЕЛ Ł РУС

Расійскія сілы захапілі будынак адміністрацыі Бахмута і прасоўваюцца ў цэнтр горада

4.04.2023 / 07:11

Nashaniva.com

 У сваёй чарговай зводцы аб сітуацыі на фронце амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) пацвярджае даныя расійскіх крыніц аб тым, што сілы ПВК «Вагнер» у ноч на 2 красавіка здолелі захапіць будынак адміністрацыі Бахмута.

Бахмут. Фота: Libkos, File / AP Photo

Паводле звестак ISW, 3 красавіка расійскія сілы працягнулі прасоўвацца ў цэнтр горада. У якасці доказу гэтага факту эксперты спасылаюцца на кадры з «вагнераўскім» і расійскім сцягамі на гары абломкаў разбуранай адміністрацыі Бахмута.

Акрамя таго, у Інтэрнэце з'явілася фатаграфія аднаго з наймітаў ПВК «Вагнер» каля будынка адміністрацыі, зробленая да таго, як яно было разбурана.

Як пішуць амерыканскія эксперты, прадстаўнікі УСУ пацвярджаюць высновы ISW аб тым, што разам з «вагнераўцамі» у Бахмут ўсё больш дзейнічаюць рэгулярныя расейскія войскі, у прыватнасці, сілы ПДВ.

У ноч на панядзелак заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын заявіў, што расійскія сілы «юрыдычна захапілі» Бахмут.

Пры гэтым ён прызнаў, што ў заходняй частцы горада застаюцца ўкраінскія войскі. Прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў назвалі словы Прыгожына не адпаведнымі рэчаіснасці; яны настойваюць, што сілы УСУ працягваюць змагацца за Бахмут.

У Мінабароны ЗША ацанілі шанцы ўкраінскага контрнаступу

У Бахмуце ваююць 6 тысяч вагнераўцаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула