БЕЛ Ł РУС

Двое мужчын перакуліліся ў лодцы на Гомельшчыне — аднаго з іх выратаваць не ўдалося

2.04.2023 / 13:05

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 1 красавіка ў Чачэрскім раёне. У 18:00 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што двое мужчын выпалі з лодкі на рацэ Сож каля аграгарадка Отар, піша БЕЛТА.

Супрацоўнікі МНС, якія прыехалі на месца здарэння, дасталі з вады мужчын 1970 і 1971 гадоў нараджэння.

Старэйшага з іх пасля медычнага агляду шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем арганізма. Малодшага мужчыну брыгада хуткай медыцынскай дапамогі спрабавала рэанімаваць, але безвынікова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула