БЕЛ Ł РУС

«Назіраецца нейкая празмерная засакрэчанасць і кулуарнасць». Дэпутаты гавораць пра непразрыстасць стварэння саюзнага медыяхолдынга

30.03.2023 / 11:21

Nashaniva.com

У Мінску занепакоеныя празмернай «кулуарнасцю і засакрэчанасцю працы» па падрыхтоўцы канцэпцыі новай медыяструктуры. Пытанні стварэння саюзнага медыяхолдынга абмеркавалі парламентарыі ў Мінску, перадае Sputnik.

Старшыня камісіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Генадзь Давыдзька

«Мы з нецярпеннем чакаем інфармацыю ад Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, ім даручана распрацаваць [канцэпцыю холдынгу саюзных СМІ]. Я ведаю, што ёсць праект [дакумента], распрацаваны міністэрствам інфармацыі Беларусі, які ўзяты за аснову гэтага холдынга», — заявіў старшыня камісіі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Генадзь Давыдзька.

Паводле яго, засталося тры месяцы да заканчэння работы па стварэнні медыяхолдынга.

Сёння на пасяджэнні камісіі было заяўлена, што беларускі бок — міністэрства інфармацыі — адправіў свае прапановы, і расійскае профільнае ведамства іх вывучае.

Генадзь Давыдзька адзначыў, што ў яго ўзнікае занепакоенасць з-за таго, што ў пытаннях фармавання і распрацоўкі канцэпцыі саюзнага медыяхолдынга назіраецца «нейкая празмерная засакрэчанасць і кулуарнасць».

Парламентарыі прагаласавалі за тое, каб паскорыць работу па стварэнні праекта і канцэпцыі Саюзнага медыяхолдынга.

Чытайце таксама:

«Rutube — мёртванароджанае дзіця». Беларускія прапагандысты раскрытыкавалі расійскіх

Лукашысты пачалі папулярызаваць вагнераўскую кувалду

«Падобна да цырку, толькі не трэба плаціць за білеты». Студэнты расказалі, як праходзяць «Зачётные разговоры» з прапагандыстамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула