БЕЛ Ł РУС

Памочніка Мясніковіча вызвалілі з СІЗА КДБ

24.03.2023 / 20:37

Nashaniva.com

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што сёння на волю выйшаў памочнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Дзмітрый Шадко, паведамляе «Вясна».

Дзмітрый Шадко быў затрыманы 9 сакавіка па справе дыверсіі ў Мачулішчах, пасля з'явілася інфармацыя, што яго абвінавачваюць паводле арт. 289 КК — «Тэрарызм». Акалічнасці вызвалення праваабаронцам невядомыя.

Таксама на волю выйшлі яшчэ два чалавекі, што былі затрыманыя нібыта з-за датычнасці да дыверсіі ў Мачулішчах, — гэта Ілья Кабанаў і Руслан Маслянкоў. Іх затрымалі 4 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула