БЕЛ Ł РУС

КНДР заявіла пра выпрабаванні падводнага беспілотніка, здольнага несці ядзерную зброю

24.03.2023 / 09:29

Nashaniva.com

Паўночная Карэя правяла выпрабаванні новага падводнага ўдарнага беспілотніка, здольнага несці ядзерную зброю. Пра гэта паведаміла паўночнакарэйскае агенцтва KCNA.

Паводле інфармацыі Пхеньяна, гэты беспілотнік можа быць разгорнуты на любым узбярэжжы і ў любым порце або буксіравацца надводным караблём для працы.

Паведамляецца, што падчас выпрабавання новы паўночнакарэйскі беспілотнік знаходзіўся пад вадой на глыбіні ад 80 да 150 метраў больш за 59 гадзін і падарваў няядзерны зарад у водах ля ўсходняга ўзбярэжжа.

«Місія падводнай ядзернай стратэгічнай зброі заключаецца ў тым, каб непрыкметна пранікнуць у аператыўныя воды і стварыць звышмаштабнае радыеактыўнае цунамі з дапамогай падводнага выбуху, каб знішчыць марскія ўдарныя групы і галоўныя аператыўныя парты праціўніка», — гаворыцца ў заяве.

На выпрабаваннях прысутнічаў лідар КНДР Кім Чэн Ын, гэтым разам без дачкі, якая суправаджала яго на папярэдніх выпрабаваннях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула