БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Украінай сфармавалі новы зенітны ракетны полк

23.03.2023 / 09:01

Nashaniva.com

У Беларусі сфармаваны новы зенітны ракетны полк, размяшчацца ён будзе ў Лунінцы.

Беларускія зенітчыкі. Фота в\ч 30151

Пры фармаванні палка асаблівая ўвага надавалася стварэнню сучаснай ваеннай інфраструктуры і вучэбна-матэрыяльнай базы, абсталяванню камфартабельных месцаў размяшчэння асабістага складу, пытанням сацыяльнага забеспячэння ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў, паведамляе Мінабароны.

Сёння сфармаваную вайсковую частку ў Лунінцы наведае міністр абароны Віктар Хрэнін.

Акрамя таго, кіраўнік ваеннага ведамства ўручыць ключы ад кватэр вайскоўцам, якія прыбылі ў Лунінец для праходжання службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула