БЕЛ Ł РУС

Пад Брэстам трактар сутыкнуўся з пасажырскім цягніком

22.03.2023 / 22:31

Nashaniva.com

У сераду каля 18:00 на чыгуначным пераездзе ў раёне чыгуначнай станцыі Дамачава Брэсцкага раёна пасажырскі цягнік Брэст — Уладава сутыкнуўся з трактарам «Беларус» з навясным абсталяваннем, паведамляе мясцовае УУС.

Кіраваў трактарам жыхар Брэсцкага раёна 1960 года нараджэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён праехаў на чырвоны сігнал святлафора.

У выніку сутыкнення трактар перакуліўся, але абышлося без чалавечых ахвяр. Пашкоджана чатыры шпалы.

Чыгуначны рух ужо адноўлены, праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула