БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім заапарку лемураў ратуюць ад зімовай маркоты з дапамогай чарапах

11.03.2023 / 19:22

Nashaniva.com

Лемуры — жывёлы цеплалюбівыя. З надыходам халадоў яны адпраўляюцца зімаваць ва ўнутраны вальер і застаюцца там да вясны і пачынаюць маркоціцца. Але супрацоўнікі Гродзенскага заапарка прыдумалі для іх лекі.

Лемурам, рухавым і дапытлівым жывёлам, знаходжанне ў замкнёнай прасторы даецца няпроста. Шмат чаго супрацоўнікі заапарка пераспрабавалі, каб іх пацешыць, але самымі эфектыўнымі лекамі ад зімовай маркоты для іх стала падсяленне ў вальер дзвюх стэпавых чарапах.

«Спачатку прыматы паставіліся да навасёлаў з вялікім падазрэннем, але праз некалькі дзён прывыклі да іх і нават пасябравалі. Цяпер лемуры ўжо без боязі падыходзяць да чарапашак, падоўгу назіраюць за імі, дакранаюцца лапкамі да панцыра і нават падкрадаюць ежу ў сваіх марудлівых суседак», — распавялі ў заапарку.

Там таксама адзначылі, што са з'яўленнем новых суседзяў лемуры Глобус, Санта і Шэры перасталі сумаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула