БЕЛ Ł РУС

У Грэцыі пасажырскі цягнік сутыкнуўся з грузавым. Загінула сама меней 32 чалавекі

1.03.2023 / 8:54

Nashaniva.com

Міжгародні пасажырскі цягнік, які рухаўся з Афін у Салонікі, на высокай хуткасці сутыкнуўся з грузавым цягніком недалёка ад грэчаскага горада Ларыса ў ноч на 1 сакавіка.

У выніку сутыкнення некалькі вагонаў былі ахопленыя агнём. Загінула як мінімум 32 чалавекі, яшчэ 85 чалавек пацярпелі.

Пошукава-выратавальная аперацыя на месцы аварыі працягваецца. Каля 250 пасажыраў былі эвакуяваныя ў Салонікі на аўтобусах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула