БЕЛ Ł РУС

У пасылцы з Японіі знайшлі ледзянцы з небяспечным псіхатропам

15.02.2023 / 16:55

Nashaniva.com

Каля 200 ледзянцоў, якія змяшчаюць асабліва небяспечны псіхатроп, выявілі супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні ў пасылцы, што прыйшла з Японіі. Падрабязнасці інцыдэнту паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Парушэнне было выяўлена ў пункце мытнага афармлення «Мінская пошта». Атрымальніцай пасылкі, у якой сярод іншага былі пазначаныя медыкаменты, касметыка і прадукты харчавання, з'яўляецца жыхарка Гомеля.

Падазроныя «прысмакі» мытнікі накіравалі на экспертызу, у выніку якой высветлілася, што ў складзе ледзянцоў ёсць асабліва небяспечны псіхатроп N-метылэфедрын.

Па факце ўвозу ў Беларусь наркатычнага рэчыва праводзіцца праверка на наяўнасць прыкмет злачынства, пазначанага ў арт. 328-1 КК Беларусі. Максімальная санкцыя, прадугледжаная гэтым артыкулам, — да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула