БЕЛ Ł РУС

Беларускі Гаюн: Расіяне пачалі імітаваць узлёты МіГ-31К у Беларусі

11.02.2023 / 16:55

Nashaniva.com

ВКС Расійскай Федэрацыі і ВПС Рэспублікі Беларусь пачалі імітаваць узлёт МіГ-31К падчас узлётаў самалётаў іншых тыпаў, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

«Учора ў другой палове дня мы паведамілі аб двух групавых вылетах авіяцыі ВКС РФ з аэрадрома Мачулішчы ў 13 і 16 гадзін. Гэтыя вылеты мелі шэраг дзіўных момантаў, на якія мы пасля звярнулі ўвагу (самае відавочнае — яны не вярнуліся ў Мачулішчы). Можна было падумаць, што МіГі паляцелі ў РФ ці ўпалі ў балота, але сітуацыя іншая», — піша канал.

Вылеты авіяцыі сапраўды былі, і крыніцы пра гэта паведамлялі, але ўчора раніцай у Мачулішчы з Баранавічаў прыляцела група знішчальнікаў. На працягу дня гэтыя знішчальнікі здзяйснялі ўзлёты з аэрадрома Мачулішчы, і гук узлёту быў вельмі падобны да гуку ўзлёту МіГ-31К і А-50, паведамляе «Гаюн».

Канал робіць выснову, што ўчора знішчальнікі з Баранавічаў на аэрадроме ў Мачулішчах праводзілі трэніровачна-імітацыйныя вылеты. Мэтай было зымітаваць узлёт МіГ-31К пры ўзлёце стандартнага знішчальніка тыпу Су.

Між тым, падчас узлёту МіГ-31К, які нясе ракеты «Кінжал», заўсёды абʼяўляецца паветраная трывога па ўсёй Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула