БЕЛ Ł РУС

Старэйшына баптысцкай царквы і яго жонка ў СІЗА на Валадарскага

11.02.2023 / 15:12

Nashaniva.com

Праваабаронцам стала вядома, што супраць Андрэя і Веры Мамойкаў распачалі крымінальную справу паводле «народнага» артыкула 342 КК — папярэдне, за фотаздымак на дарозе падчас пратэстаў 2020 года. Сужэнцаў перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Андрэй і Вера — вядомыя музыкі, якія ўзялі ўдзел у запісе некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі.

Апошнім часам Андрэй Мамойка працаваў распрацоўшчыкам у адной з ІТ-кампаній у Беларусі.

Падтрымайце Андрэя і Веру: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мамойка Андрэй Дзмітрыевіч, Мамойка Вера Георгіеўна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула