БЕЛ Ł РУС

У Пінску ноччу гарэла трыкатажная фабрыка

9.02.2023 / 20:25

Nashaniva.com

У чацвер, 9 лютага, у 02.04 ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні на прадпрыемстве ААТ «Палессе». Пажар адбыўся на складзе таварнай пражы ў вытворчым корпусе.

Супрацоўнікі Пінскага МНС аператыўна прыбылі на месца здарэння. Гарэў аднапавярховы жалезабетонны будынак «Палессе», пабудаваны ў 1968 годзе. З памяшкання ішоў дым, усярэдзіне было бачнае гарэнне.

У выніку страты былі нязначныя, у агні пацярпела 50 кілаграмаў пражы ў бабінах, астатнія 1950 кілаграм, якія захоўваліся ў гэтым памяшканні, удалося выратаваць. Таксама былі закураныя сцены і столь склада.

Сярод людзей пацярпелых не аказалася, не быў парушаны і вытворчы працэс прадпрыемства. Прычыны пажару высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула