БЕЛ Ł РУС

У Мінску на Партызанскім праспекце сутыкнуліся 6 аўтамабіляў

27.01.2023 / 16:24

Nashaniva.com

Сёння каля 8:40 48-гадовы кіроўца «Фальксвагена», рухаючыся на скрыжаванні Партызанскага праспекта з вуліцай Жылуновіча, сутыкнуўся з аўтамабілем той жа маркі, які рухаўся ў суседняй паласе.

Ад удару апошні адкінула ўлева і ён пашкодзіў аўтамабілі «Кіа» і «Хёндэ».

Далей легкавік апынуўся на сустрэчнай паласе, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілямі «Хёндэ» і «Міцубісі».

У выніку ДТЗ пацярпелых няма, механічныя пашкоджанні атрымалі 6 аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула