БЕЛ Ł РУС

У Жыткавічах машына падчас рамонту пераехала гаспадара

24.01.2023 / 19:55

Nashaniva.com

Трагедыяй скончылася спроба жыхара Жыткавічаў адрамантаваць сваю машыну, піша раённая газета «Новае Палессе».

20 студзеня а сёмай гадзіне вечара на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства ў Жыткавічах пад кузавам аўтамабіля выявілі труп 37-гадовага мясцовага жыхара.

Як было ўстаноўлена, мужчына рамантаваў Volkswagen Golf, а аўтамабіль заводзіўся толькі праз падкапотную прастору. Акрамя гэтай няспраўнасці, загінулы спрабаваў ліквідаваць і непаладкі з кулісай пераключэння перадач.

У канцы мужчына вырашыў праверыць якасць працы і завесці аўтамабіль. Машына аказалася на перадачы, кранулася і пераехала яго.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула