БЕЛ Ł РУС

З'явіўся ўказ аб звальненні ў запас і прызыве на вайсковую службу

24.01.2023 / 17:47

Nashaniva.com

Лукашэнка 24 студзеня падпісаў указ №19 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве».

Дакументам прадугледжваецца прызваць у лютым-сакавіку 2023 года на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Таксама на службу ў рэзерве грамадзян з ліку студэнтаў першага курса ўстаноў вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі і выказалі жаданне прайсці такую службу.

Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула