БЕЛ Ł РУС

Музыкаў з гурта Litesound затрымалі разам з бацькамі

20.01.2023 / 9:23

Nashaniva.com

Па інфармацыі Беларускай Рады культуры, у кастрычніку 2022-га затрымалі ўсю сямʼю Каракіных: братоў-музыкаў Дзмітрыя і Уладзіміра, іх маці Вольгу і бацьку Юрыя. Раней паведамлялася толькі пра затрыманне братоў.

На ўсіх завялі крымінальныя справы па артыкуле 342 «Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У іх знайшлі сямейнае фота на праезнай частцы падчас аднаго з мірных нядзельных маршаў 2020-га.

У ІЧУ ў Юрыя Каракіна адбыўся інсульт, цяпер ён дома. Астатнія члены сямʼі ўтрымліваюцца ў СІЗА на Валадарскага. Меркавана, суд над усімі чатырма адбудзецца напрыканцы студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула