БЕЛ Ł РУС

Мінчук дапамагаў дзяўчыне ў кавярні і стаў фігурантам крымінальнай справы

3.01.2023 / 10:04

Nashaniva.com

У Мінску малады чалавек прыйшоў дапамагчы сваёй дзяўчыне ў кавярню, а стаў фігурантам крымінальнай справы. Проста ў нейкі момант ён заўважыў барсетку, якую забыўся хтосьці з кліентаў.

У барсетцы знаходзілася прыстойная сума грошай (4500 даляраў ЗША і 800 еўра), якія хлопец забраў сабе.

Вядома, што затрыманы нідзе не працуе. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Але цяпер распачата крымінальная справа па факце крадзяжу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула