БЕЛ Ł РУС

Што людзі возяць праз мяжу Беларусі з Еўрасаюзам?

23.12.2022 / 17:47

Nashaniva.com

У кастрычніку Белстат правёў выбарачнае абследаванне фізічных асоб у васьмі аўтадарожных пунктах пропуску. Абследаванне паказала, што беларусы купляюць у Літве і Польшчы, а што еўрапейцы — у нас.

Усяго дзяржаўныя статыстыкі сабралі 2681 анкету, з якіх крыху больш за 1600 запоўнілі беларусы, астатнія — нерэзідэнты нашай краіны.

Менш за палову рэспандэнтаў у анкеце пазначылі, што вязуць нейкія тавары з Еўропы ў Беларусь, а ў вывазе тавараў прызналіся яшчэ менш — толькі 40% апытаных. Высветлілася, што беларусы больш актыўна закупляюцца ў Літве (658 чалавек, якія ўзялі ўдзел у абследаванні) і Польшчы (363 чалавекі).

Беларусы з еўрапейскіх краін часцей за ўсё вязуць камп'ютары, тэлевізары, дзіцячыя цацкі. З Беларусі падарожнікі актыўна вывозяць бензін, адзенне і абутак.

Што ўвозілі:

Што вывозілі:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула